• Document: З росных сцяжын. Аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі
  • Size: 3.33 MB
  • Uploaded: 2018-12-07 20:42:58
  • Status: Successfully converted


Some snippets from your converted document:

З росных сцяжын Аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі Мінск «Літаратура і Мастацтва» 2009 УДК 821.161.3.09(092) ББК 83.3(4Беи) З-11 Укладальнік Мікола Мінзер Фота К. Л. Дробава і з калекцыі ўкладальніка ISBN 978-985-6720-57-7 © Мінзер М. Н., укладанне, 2009 © Афармленне. РВУ «Літаратура і Мастацтва», 2009 НА ПАЧАТКУ ВЯЛІКАЙ ДАРОГІ У гісторыі айчыннага літаратуразнаўства сваю важкую справу зрабілі кнігі, якія ўвабралі ў сябе аўтабіяграфіі пісьменні- каў Беларусі, – «Пяцьдзесят чатыры дарогі», «Пра час і пра сябе», «Вытокі песні». Тры сімпатычныя, прыцягальныя тамы шчырых, адкрытых расповедаў, што называецца, «з першых вуснаў», на дзе- сяцігоддзі сталі крыніцай шырокай і надзвычай грунтоўнай інфар- мацыі для тых, хто вывучае айчынную літаратуру. І сёння даўно выдадзеныя кнігі не залежваюцца на паліцах бібліятэк. Па-раней- шаму імі карыстаюцца вучні і настаўнікі, студэнты і вучоныя. Вы- рашыўшы прадоўжыць адмысловую серыю, наша выдавецтва ўжо зараз усведамляе, што мы знаходзімся на пачатку вялікай дарогі. Болей як трыццаць гадоў прайшло з таго часу, калі пабачыла свет папярэдняя, трэцяя па ліку, кніга – «Вытокі песні». За гэты час у літаратуру Беларусі прыйшоў велізарны атрад празаікаў, паэтаў, драматургаў, літаратурных крытыкаў, публіцыстаў… Хацелася б з усімі імі пазнаёміць айчыннага чытача. Вырашыць гэтую зада- чу ў межах аднаго зборніка, пагадзіцеся, немагчыма. Таму і задача наперадзе дастаткова няпростая і разлічаная на пэўны час, на вы- данне некалькіх кніг. Загадваць нешта і планаваць з вялікай доляй дакладнасці сёння, відавочна, не зусім правільна. І ўсё ж мы пла- нуем перспектыву, разважаем пра тое, што ўвойдзе ў наступнае выданне аўтабіяграфій пісьменнікаў Беларусі. Па-першае, мы ўсё ж спадзяёмся на падтрымку айчынных архівістаў. Справа ў тым, што шмат хто з пісьменнікаў, якія не сталі героямі папярэдніх зборнікаў аўтабіяграфій, даўно пайшоў з жыцця. Да іх ужо з клопатам расказаць пра сябе не звернешся… Але, відавочна, ці накіды творчых аўтабіяграфій, ці аўтабіяграфіі, напісаныя пад час працаўладкавання, уступлення ў творчы саюз, за- сталіся ў дзяржаўных альбо хатніх архівах. І гэтыя тэксты – так- сама дакументы, вартыя прачытання. Па-другое, мы разлічваем, што сам факт выдання зборніка «З росных сцяжын» зварухне пісь- 3 менніцкую ініцыятыву і прымусіць многіх прыўзняцца над часам і занатаваць пэўныя старонкі ўласна перажытага і зробленага ў лі- таратуры. Кожнаму дадзены шанц быць самому сабе і крытыкам, і суддзёю. Кожны мае магчымасць з некім паспрачацца, некаму вы- казаць і патлумачыць набалелае і перажытае. Паэтычныя і пра- заічныя радкі кожны стварае ва ўмовах і сітуацыі, толькі яму ўла- сцівыя. Магчыма, праз знаёмства з аўтабіяграфіяй мы даведаемся і нешта такое, шт

Recently converted files (publicly available):